BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці мела Анжаліка Мельнікава доступ да каштоўнай інфармацыі?

У сувязі са сваімі абавязкамі, па словах Паўла Латушкі, Анжаліка Мельнікава магла мець доступ да ўсіх фінансавых дакументаў НАУ, якія тычыліся справаздачнасці перад донарамі.

«У Анжалікі дакладна няма і не было доступу да спісаў тых, хто данаціў, гэта значыць людзей, якія фінансава падтрымліваюць Народнае антыкрызіснае ўпраўленне», — адзначыў Латушка.

З вясны 2023 года Народнае антыкрызіснае ўпраўленне вядзе працу па зборы дакументаў для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці ў Міжнародным крымінальным судзе. Але і да гэтага Мельнікава нібыта дачынення не мае:

«Інфармацыяй, сабранай НАУ, валодае вельмі абмежаванае кола супрацоўнікаў, — тлумачыць Павел Латушка. — У адпаведнасці з нашымі мерамі бяспекі ўсе такія супрацоўнікі з’яўляюцца непублічнымі. Анжаліка Мельнікава — супрацоўніца публічная, яна доступу да такой інфармацыі ніколі не мела», – сказаў кіраўнік НАУ.

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай стала вядома ў пятніцу, 28 сакавіка. Сувязь з ёй абарвалася 25 сакавіка.

Павел Латушка раней паведамляў, што муж спікеркі Андрэй Мельнікаў выехаў у Беларусь 23 сакавіка. Таксама, паводле яго слоў, удалося ўстанавіць, што мабільны тэлефон Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.