
Аднаўленне маштабных удараў Ізраіля па сектары Газа пасля зрыву перамір’я можа паўплываць не толькі на Блізкі Усход, але і на іншыя гарачыя кропкі, у тым ліку Украіну. Так лічыць беларускі актывіст з Ізраіля Барыс Балтэ:
– Адміністрацыя Трампа дала абсалютны карт-бланш Ізраілю і сказала, што будзе падтрымліваць Ізраіль. Іран, канешне, будзе намагацца «махаць шабляй» і заклікаць да розных дзеянняў. Тым не менш мы бачылі, як пасля 7 кастрычніка Іран не пачаў вайну супраць Ізраіля. Іран прайграў у Ліване, дзе была разбіта Хезбала. Магчыма зараз адбудуцца перамовы паміж Расеяй і ЗША, яны могуць прывесці да таго, што Трамп сярод іншага можа патрабаваць ад Расеі, каб яна спыніла супрацоўніцтва з Іранам. На што Расея можа пайсці.
Злучаныя Штаты былі загадзя апавешчаныя пра ізраільскія удары па сектары Газа. Аднаўленне баявых дзеянняў адбылося пасля таго, як перамовы аб падаўжэнні спынення агню зайшлі ў тупік, а ХАМАС прыпыніў перадачу закладнікаў Ізраілю. Ізраільскія ўлады падкрэсліваюць, што дзеянні накіраваныя на вызваленне ўсіх закладнікаў і ліквідацыю пагрозы з боку ХАМАС.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






