BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці можа Орбан наведаць і Беларусь?

Прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан рыхтуе чарговы “сюрпрыз”.

Фота: Коммерсантъ

На панядзелак у яго запланаваны яшчэ адзін візіт, куды менавіта — Орбан не ўдакладняе. Але з улікам стасункаў паміж афіцыйным Будапештам і рэжымам Лукашэнкі, гэта можа быць нават Беларусь. Напрыклад, кіраўнік МЗС Венгрыі бываў у Менску і пасля 2020-га, і пасля 2022-га.

Адначасова Орбан раскрытыкаваў калег па ЕЗ, сказаўшы: “еўрапейскія бюракраты ніколі не ўсталююць мір”.

З 1 ліпеня Венгрыя з’яўляецца старшынёй Савета Еўразвязу. Але ані Савет ЕЗ, ані Еўракамісія не давалі Орбану мандат прадстаўляць увесь ЕЗ і яго пазіцыю падчас размоваў з Пуціным.