BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці можа Венесуэла абвесціць вайну Злучаным Штатам?

Выконваючая абавязкі прэзідэнта Венесуэлы Дэлсі Радрыгес ужо паабяцала дабіцца вяртання на радзіму з амерыканскага зняволення Нікаласа Мадуры і яго жонкі Сіліі Флорэс. З пункту гледжання венесуэльскай улады Мадура – ні ў чым не вінаваты прэзідэнт, які быў незаконна схоплены амерыканскім спецназам.

Іван Фечко

Ці можа ў такой сітуацыі Венесуэла абвесціць вайну Злучаным Штатам ці пачаць нейкія вайсковыя дзеянні супраць іх? На думку старшага аналітыка па пытаннях Лацінскай Амерыкі Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” Івана Фечко, такое развіццё падзей малаверагоднае:

-Ніякай вайны аб’явіць яны не могуць, таму што вайсковыя магчымасці Венесуэлы мізэрныя. Ніякіх шанцаў вайсковага плану ў Венесуэлы супраць ЗША няма. Таксама мы ведаем, што быў праведзены шэраг удараў па вайсковай інфраструктуры Венесуэлы. Была знішчана і тэхніка, і шмат розных вайсковых аб’ектаў, гэта таксама вельмі моцна аслабіла армію Венесуэлы.

Іван Фечко адзначае, што венесуэльская армія, хоць і на лічбах даволі вялікая, але ў рэчаіснасці не была дафінансавана. Таму ўлады Венесуэлы зацікаўленыя ў тым, каб амерыканская спецаперацыя 3 студзеня, не паўтарылася.

Беларускае Радыё Рацыя