Беларуская атамная электрастанцыя (БелАЭС) ужо больш за месяц не выпрацоўвае электраэнергію, што выклікае занепакоенасць сярод спецыялістаў і мясцовых жыхароў.

Ці ўплывае гэта на так званыя «выбары», прызначаныя на 26 студзеня, разважае экс-супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Бесараб:
–Улічваючы тое, што ў Беларусі абсалютная аўтакратыя, то сітуацыя з БелАЭС не асабліва ўплывае, на мой погляд. Адзінае, што яна паказвае безумоўную, абсалютную, вось гэтую старэчую слабасць кіруючага апарата. У той жа час, калі б гэта, напрыклад, праходзіла ў дэмакратычных краінах, то гэтая сітуацыя з БелАЭС агулам і гэтыя розныя радыяцыйныя інцыдэнты яны маглі б стаць апошняй кропляй ў кар’еры такога палітыка.
Вядома, што афіцыйныя крыніцы паведамляюць аб планавым прафілактычным рамонце аднаго з энергаблокаў БелАЭС, аднак незалежныя эксперты ўказваюць на магчымыя тэхнічныя няспраўнасці, у тым ліку парушэнне герметычнасці контуру, які змяшчае радыеактыўныя матэрыялы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя