Ваенныя ЗША і Вялікабрытаніі ў ноч на 12 студзеня нанеслі масіраваны ўдар па аб’ектах хусітаў у Йемене. На коне – гандлёва-ваенныя пытанні пропуску міжнародных суднаў у Чырвоным моры.

Ці паўплывае новая «гарачая кропка» на Аравійскай паўвыспе на хаду вайны ў Ізраілі, разважае жыхар Ашкелона, беларускі актывіст Барыс Балтэ:
-Пакуль не будзе пазбаўлена пагроза для судаходства, тады сапраўды Захад будзе весці гэтую вайсковую аперацыю супраць хусітаў. Не будзе нейкай вялікай вайной для ўсяго свету, яна будзе насіць лакальны характар. І хусіты кажуць, што яны гэта робяць з таго, што Ізраіль наносіць удары па сектары Газа, але гэта зараз ужо нейкая аўтаномная вайна. Гэта ўжо нейкі аўтаномны разбор паміж хусітамі і Захадам. І тут Ізраіль узгадваюць як умоўны фактар.
Вядома, што ў Брытаніі адмаўляюць планаванне новых удараў па Йемену. Ваенная аперацыя была неабходная для абароны караблёў у Чырвоным моры.
Слухайце гутарку ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя