Вызваленне расейскіх палітвязняў дае шанец на з’яўляенне новых ідэяў і новага бачання расейскай апазіцыі на змены ўнутры Расеі.

З аднаго боку, абмен палоннымі быў нечаканым, з іншага – пра гэта казалі эксперты яшчэ некалькі месяцаў таму. Каментуе супрацоўнік нямецкага Фонда па падтрымцы грамадскай супольнасці, прадстаўнік расейскай дыяспары Раман Узбекаў:
-Тыя апазіцыянеры, якія зараз былі абмененыя і знаходзяцца ў Еўропе, ці змогуць яны прапанаваць нешта новае, нейкія новыя ідэі? Сыходзячы з апошняй прэс-канферэнцыі, якая выклікала вельмі моцную рэакцыю з розных бакоў, адказ будзе хутчэй – не. Але ізноў жа многія кажуць, што можна пачакаць і паглядзець, як лідары расейскай апазіцыі пасля пэўнага часу змогуць гэта пераварыць і паглядзець на сітуацыю па-новаму.
Абмен вязнямі паміж Расеяй і Захадам адбыўся 01 жніўня. У спіс увайшлі 26 асобаў з двух бакоў. Частка прыбыла ў Маскву, частка ў амерыканскі штат Мерылэнд і нямецкі горад Кёльн.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






