BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці прыедзе Пуцін у Стамбул?

Спецпасланнікі прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф і Кіт Келаг паедуць 15 траўня ў Стамбул для ўдзелу ў магчымых перамовах аб спыненні вайны Расеі супраць Украіны. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на тры неназваныя крыніцы.

Фота: Getty Images

Днямі прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін выступіў на прэс-канферэнцыі, прапанаваўшы аднавіць прамыя перамовы з Украінай «без якіх-небудзь папярэдніх умоў» у Турцыі 15 траўня. Украіна разам з саюзнікамі — Францыяй, Германіяй, Вялікабрытаніяй, Польшчай — заклікалі да 30-дзённага спынення агню без якіх-небудзь умоў ужо з 12 траўня. З аналагічнай прапановай выступалі ЗША.

Пакуль невядома, ці прыедзе Пуцін у Стамбул, Уладзімір Зяленскі абяцаў чакаць яго там дзеля асабістай сустрэчы.