Падчас сустрэчы з намесніцай міністра юстыцыі і ўнутраных спраў Манголіі Баярсайхан Салангао кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў падкрэсліў «патэнцыял для развіцця ўзаемадзеяння ў розных сферах, у тым ліку ў вырашэнні задач падтрымання міру, бяспекі і правапарадку». На сустрэчы таксама прысутнічаў начальнік паліцыі Тумурбаатарын Сухболд,

Як паведамляецца, прадпрыемствы Дэпартамента выканання пакаранняў МУС «гатовыя вырабіць для праваахоўнікаў Манголіі форменнае адзенне, абутак, спецыяльны рыштунак». Кубракоў знаходзіцца ў Манголіі ў рамках дзяржаўнага візіту ў гэтую краіну Аляксандра Лукашэнкі. Візіт праходзіць 1–4 чэрвеня.
Былыя палітзняволеныя, у асноўным жанчыны, пасля вызвалення не раз паведамлялі, што ў папраўчых установах Беларусі наладжаная вытворчасць форменнага адзення для сілавых ведамстваў краіны.
Беларускае Радыё Рацыя