BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці прывядзе спыненне агню ў Ліване да міра ў сектары Газа?

У Ліване ўступіў у сілу рэжым спынення агню паміж Ізраілем і “Хезбалой”. ЗША спадзяюцца, што ён будзе пастаянным. Прынамсі, дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен таксама сказаў, што перамір’е ў Ліване можа наблізіць мір і ў сектары Газа.

Сітуацыю каментуе жыхар Ашкелона, беларускі актывіст Барыс Балтэ:

З 4-х гадзін раніцы дзейнічае рэжым спынення агню. Не было ніякіх абстрэлаў поўначы краіны. Жыхары Паўднёвага Лівана пачалі вяртацца дадому. Я спадзяюся, што неўзабаве і жыхары поўначы Ізраіля таксама пачнуць вяртацца, і прамысловасць на поўначы Ізраіля ізноў пачне працаваць. Ізраіль дасягнуў тых мэтаў, якіх збіраўся, – гэта цішыні на поўначы краіны. З ХАМАС ёсць іншыя праблемы, але тым не менш, ужо зараз з‘явілася новая надзея, бо ўжо Егіпет зараз ізноў актывізаваўся. З ХАМАС нейкая надзея на мір. Але Ізраіль кажа, што перш за ўсё павінны быць вернутыя дадому ўсе нашыя закладнікі.  

Вядома, што згодна з умовамі перамір’я, ізраільскія войскі будуць выведзены з Лівана на працягу 60 дзён, а баевікі “Хезбалы” пакінуць прыгранічныя раёны – там размесцяць ваеннаслужачых ліванскай арміі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя