На гэтым тыдні Беларусь наведае кардынал Клаўдыё Гуджэроці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх цэркваў Ватыкана. Афіцыйна візіт прымеркаваны да 100‑годдзя Пінскай епархіі, аднак праваабаронцы і вернікі не выключаюць, што кардынал можа закранаць таксама пытанні рэлігійных свабод і лёсу палітзняволеных.

Праваабаронца Наталля Васілевіч з ініцыятывы «Хрысціянская візія» кажа:
-Афіцыйная мэта візіту кардынала Гуджэроці ў Беларусь – гэта ўдзел у святкаваннях юбілею Пінскай дыяцэзіі. Пасылаецца як легат Папы Рымскага. Дадатковай мэтай візіту з’яўляюцца менавіта сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў Беларусі, міністэрстваў замежных справаў, непасрэдна Лукашэнкам. Рэжым больш зацікаўлены ў перамовах з ЗША пра вызваленне палітвязняў.
Раней, у 2012 годзе, нунцый Клаўдыё Гуджэроці наведаў турмы і перадаў вітанні ад Папы Бенедыкта XVI палітзняволеным, сярод якіх былі Алесь Бяляцкі, Зміцер Дашкевіч і Павел Севярынец. Гуджэроці таксама садзейнічаў вяртанню ў Беларусь арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






