BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці сцягвае Беларусь войскі да ўкраінскай мяжы

Беларусь не павялічыла групоўку войскаў ля мяжы з Украінай, адзначыў ваенна-палітычны аглядальнік Аляксандр Каваленка, каментуючы заявы міністра абароны РБ Віктара Хрэніна аб адваротным.

“Фарміравання ўдарнай групоўкі, якая прадстаўляе небяспеку Украіне, не адзначаецца”, – заявіў эксперт.

Паводле яго інфармацыі, усяго каля мяжы сканцэнтравана каля 3 тысяч беларускіх вайскоўцаў з 383-й ДШБ, 38-й АДШБр, 5-й ОБр СпП, 317-й ПДБ 103-й АВДБр, 336-я РэАБр, 51-й АБр.

“Фіксаваная тэхніка ў гэтай зоне, якая дадзеная гэтым падраздзяленням, мае наступны выгляд: танкі – каля 30 адз.; ББМ – 135 адз.; АС – каля 60 адз.; РСЗА – каля 10 адз.”, – дадаў Каваленка.

Не змяніўся і кантынгент расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі, зазначыў эксперт. Паводле яго слоў, ён не перавышае 2 тысячы вайскоўцаў, і гэта не штурмавыя падраздзяленні і не элітны спецназ.