BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці сустрэнецца Лукашэнка з Эрдаганам?

Лукашэнка спадзяецца неўзабаве сустрэцца з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Тайіпам Эрдаганам і «адкрыць новую старонку ў адносінах Менска і Анкары». Пра гэта гаворыцца ў віншаванні, якое Лукашэнка накіраваў Эрдагану з нагоды яго 70-годдзя.

Фота www.aa.com.tr

Сітуацыю каментуе палітолаг Аляксандр Фрыдман:

Тут гаворка ідзе пра тое, што Лукашэнка шукае для сябе дадатковыя магчымасці па-за расейскім кантэкстам. Тут ён перш за ўсё абапіраецца на Кітай, ну і канешне Турцыя таксама вельмі важны фактар. То бок, ён імкнецца наколькі гэта магчыма дэверсіфікаваць сваю міжнародную палітыку.

Апошні раз Лукашэнка і Эрдаган сустракаліся ў кастрычніку 2022 года на палях саміту Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі. Да гэтага Лукашэнка ў 2019 годзе здзейсніў афіцыйны візіт у Турцыю.

Беларускае Радыё Рацыя