Кандыдат у дэпутаты Каардынацыйнай рады ад спісу №1 «Салідарнасць» Яўген Дудкін унёс публічную прапанову пра тое, каб будучыя дэпутаты Рады склалі прысягу перад сваімі выбаршчыкамі і каб была распрацавана працэдура адклікання, калі дэпутат парушыў прысягу, гаворыць Яўген Дудкін:
– За працу ў Каардынацыйнай радзе ніхто не адказны. За падзеі 2020 года ніхто не адказны. Ужо тры гады, з 2021 года, я пастаянна нагадваю, што трэба скласці прысягу. Бо рыба гніе з галавы.
Кандыдаты ў дэпутаты Каардынацыйнай рады ўспрынялі прапанову неадназначна, кажа Ганна Федаронак, кандыдатка ад спіса №5 «Закон і правапарадак»:
– Калі гэта будзе парламент, то я згодна. Тады будзе вырашацца гэтае пытанне. Зараз я не ведаю, як яго ўспрымаць.
Юлія Сліўко: Кандыдатка са спісу нумар 3 «Еўрапейскі выбар». Прысягу? Думаю, што так. Толькі перад тым, як прапісаць прысягу, трэба яшчэ прапісаць і адказнасць за парушэнне гэтай прысягі.
Выбаршчыкі, якія слухалі прапанову Яўгена Дудкіна, сустрэлі яе апладысментамі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя