Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі не выключае закрыцця ўсіх пераходаў на мяжы з Беларуссю, калі колькасць нелегальных мігрантаў будзе павялічвацца.

На тое, што ў Беларусі маюцца варыянты, каб паўплываць на міграцыйны крызіс, ініцыяваны Расеяй, указвае палітолаг Аляксандр Фрыдман:
– Я думаю, што гэта пакуль на роўні пагрозаў. Польскі бок хоча прадэманстраваць наколькі ўсё сур’ёзна ў якасці апошняй пагрозы. У Менску пачулі гэтую польскую пагрозу. Канешне, яны Польшчу атакуюць, але асцярожна. Лукашэнкаўскія магчымасці нешта зрабіць у гэтай сітуацыі вельмі абмежаваныя. Запраўляе гэтым Расейская Федэрацыя. Так што Лукашэнка з Пуціным у складанай сітуацыі. З аднаго боку, зачыняць мяжу – гэта для іх не вельмі, з другога боку, нейкім чынам рэагаваць на польскія пагрозы і адысці на крок, альбо на два крокі назад – таксама не вельмі варыянт.
Па словах палітолага, закрыццё усіх памежных пунктаў Польшчай з Беларуссю выглядае больш эфектыўным у параўнанні з санкцыямі. Вядома, што 24 чэрвеня ЕЗ увёў 14-ы пакет санкцый супраць шэрагу людзей і арганізацый Расеі і Беларусі. У спіс трапілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ) і ААТ «БелОМА».
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






