BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці ўвойдуць у вайну з Іранам войскі НАТА?

9 сакавіка Дональд Трамп заявіў, што вайна з Іранам можа хутка скончыцца. Аднак паралельна абмяркоўваюцца і іншыя сцэнары — у тым ліку рызыка пашырэння канфлікту на Блізкім Усходзе і магчымасць уцягвання сіл НАТА.

 Пра новы віток напружання і магчымыя варыянты развіцця падзей — у каментары амерыканіста і палітолага, дарадцы Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антона Пянькоўскага:

–  Бачна, што амерыканскае кіраўніцтва разлічвала, што гэтая аперацыя будзе вельмі хуткая, гэта бачна па колькасці тых рэсурсаў, тых вайсковых груповак, якія былі перавезеныя ў рэгіёнах, бо тых матэрыяльных рэсурсаў, якія былі перададзеныя амерыканскім базам, там жа ў рэгіёне. То бок відавочна проста па дадзеных, што амерыканцы разлічвалі на два-тры месяцы максімум.

Па словах Антона Пянькоўскага , у гэтую вайну могуць быць уцягнуты розныя краіны:

– Магчыма, калі еўрапейцы ўключацца ў гэтую вайну, то гэта дасць магчымасць амерыканцам працягнуць падзеі і дадаць нейкія новыя кампаненты, бо тая ж супрацьпаветраная абарона можа быць перададзеная часткова еўрапейскім краінам НАТА, якія перавядуць свае кантынгенты ў рэгіён. Перш за ўсё тут трэба згадаць Францыю, якая ўжо, здаецца, два тыдні таму пачала перамяшчэнне групы авіяносца “Шарль дэ Голь”.

Чакаецца, што ў гэтай вайсковай аперацыі далучацца Італія і Германія, а ўдзел польскіх войскаў дакладна адбудзецца ў самы крайні момант, бо для Еўропы Польшча з’яўляецца абаронцам ад нападу Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя