BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці ўзмацняе Расея вайсковы ціск з тэрыторыі Беларусі на Украіну?

Днямі Амерыканскі інстытут ваенных даследаванняў (ISW) паведаміў пра тое, што беларускія войскі разгарнулі некалькі батальёнаў і тактычных груп у двух прымежных з Украінай раёнах.

Сітуацыю каментуе ваенны эксперт Андрэй Кушняроў:

– Інфармацыі не многа, каб пацвердзіць. З другога боку, тыя лічбы, якія прыводзяцца, – 1800 чалавек, і што гэта элітныя беларускія брыгады, так, гэта сапраўды. Але нават калі гэтыя лічбы сапраўдныя, то гэта не сур’ёзная групоўка для нейкіх ваенных аперацый. І мы бачым таксама непакой Беларусі, нават страх, што могуць быць, калі не паўнацэнныя атакі, то магчыма дыверсійныя аперацыі, штосьці падобнае, як адбываецца ў Белгародскай вобласці. Таму ўмацоўваюць групоўку.

Вядома, што ўсяго групоўка каля ўкраінскай мяжы налічвае 1840 вайскоўцаў, да 70 адзінак бронетранспарцёраў, 24 артылерыйскія сістэмы і 3 сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Раней у Беларусі пачалася раптоўная праверка сіл супрацьпаветранай абароны і танкавыя вучэнні.

Цалкам матэрыял:

Фота Андрэя Кушнярова і Цэнтра.

Беларускае Радыё Рацыя