BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці заключыць Ізраіль перамір’е з ХАМАС?

На дадзены момант ідзе абвастрэнне сітуацыі на мяжы з Ліванам. Але не выключаецца, што бліжэйшым часам будзе дасягнутае часовае перамір’е Ізраіля з ХАМАС дзеля абмену закладнікамі, — пра гэта распавёў грамадзянін Ізраіля з беларускімі каранямі Яўген Пекер:

Па сутнасці на дадзены момант гэта залежыць толькі ад ХАМАСу, то бок ізраільскі ўрад ужо згадзіўся на перамір’е пры ўмове, што будзе вызвалена вялікая колькасць закладнікаў. Мова ідзе пра жанчын, дзяцей, пажылых людзей, а таксама людзей, якія пакутуюць ад хранічных захворванняў. То бок з тых 130 закладнікаў, якія засталіся, мы адсякаем маладых хлопцаў і жаўнераў.

Ізраільска-палесцінскі канфлікт не сціхае амаль што пяць месяцаў. Разам з тым у закладніках ХАМАС знаходзіцца звыш 130 ізраільскіх грамадзян.

Беларускае Радыё Рацыя