Калі будзе такая неабходнасць, то таксама могуць з’явіцца міратворчыя войска іншых краін. Пакуль развіццё падзей у палесцінска-ізраільскім канфлікце шмат у чым залежыць ад вынікаў ваеннай аперацыі ў Сектары Газа, – у гэтым перакананая грамадзянка Беларусі і Ізраілю Дар’я Бернштейн:
– Ёсць такое адчуванне, што тут рыхтуюцца да таго, што можа пачацца поўнамаштабная вайна на поўначы. Пра гэта кажуць, ёсць такое чаканне, што штосьці будзе.
Палесцінска-ізраільскі канфлікт пачаўся 7 кастрычніка мінулага года з захопу ў закладнікі некалькіх соцень ізраільскіх грамадзян на адным з буйных музычных фестываляў бліз Сектара Газа. З таго моманту мінула ўжо 100 дзён.
Беларускае Радыё Рацыя