BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці зможа Украіна вярнуць ядзерную зброю на сваю тэрыторыю?

Верагоднасць, што Украіна зможа вярнуць ядзерную зброю — “паміж мінімальнай і нулявой”. Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па Украіне Кіт Келаг у інтэрв’ю Fox News.

Фота: © Drew Angerer/ Getty Images

Гэтыя словы сталі адказам на ранейшую заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, паводле якога, заходнія партнёры павінны перадаць Украіне ядзерную зброю, калі працэс далучэння да NATO зацягнецца “на гады і дзесяцігоддзі”. На думку ўкраінскага лідара, такі крок дакладна мог бы забяспечыць бяспеку Украіны ад паўторнага расейскага нападу пасля заключэння дамовы аб спыненні агню.