BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская 14-15 красавіка наведае з афіцыйным візітам Атаву

Святлана Ціханоўская 14-15 красавіка наведае з афіцыйным візітам Атаву (Канада), паведамляе прэс-служба Ціханоўскай. Яна сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Джасцінам Трудо і міністрам замежных спраў Мелані Жолі.

Фота: Офіс прэм’ер-міністра Канады

Беларуская дэмакратычная лідарка выступіць з асноўным пасланнем: «Канада мусіць стаць лідарам у глабальнай барацьбе за свабоду і дэмакратыю. Мы хочам, каб Канада ўвяла больш жорсткія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, санкцыі — гэта не срэбная куля, а інструмент вызвалення людзей і спынення ўцягвання Беларусі ў вайну. Нам патрэбна канадская падтрымка нашай грамадзянскай супольнасці, і ў першую чаргу незалежных СМІ. Каб супрацьстаяць расейскай і лукашэнкаўскай прапагандзе.

Вольная Беларусь бачыць у Канадзе стратэгічнага партнёра і саюзніка”.