BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская абмеркавала справу Верамейчыка з амерыканскімі сенатарамі

Гэта адбылося падчас візіту ў Канаду на палях Міжнароднага форуму па бяспецы ў Галіфаксе.

Беларуская лідарка сустрэлася з сенатарамі ЗША, лідарамі Камітэта па замежных справах – Джымам Рышам і Джын Шахін. Бакі прааналізавалі сітуацыю з Верамейчыкам і дэталі міжнароднай кампаніі за яго вызваленне, перадае прэс-служба Ціханоўскай. Як паведамлялася, экс-байца палка імя Каліноўскага Васіля Верамейчыка дэпартавалі з Віетнама ў Беларусь.

Раней Летува і Украіна забаранілі былому каліноўцу ўезд на сваю тэрыторыю. Васіль служыў ва Узброеных сілах Беларусі, быў лейтэнантам запасу, падтрымаў паслявыбарчыя пратэсты 2020 году. З першых дзён поўтамаштабнага шварвання Расеі ва Украіну пайшоў на фронт добраахвотнікам, потым далучыўся да каліноўцаў.