BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская абмеркавала з Тускам важныя пытанні для Беларусі

Падчас візіту ў Варшаву, Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам. Сустрэча стала важнай у кантэксце старшынства Польшчы ў Савеце Еўропы і адкрыла новыя перспектывы для супрацоўніцтва паміж польскімі ўладамі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Абмяркоўвалі некалькі ключавых пытанняў, у тым ліку праблемы беларускай дыяспары ў Польшчы, магчымасць пашырэння візавай палітыкі для беларусаў, а таксама шляхі вызвалення палітычных вязняў, у тым ліку Анджэя Почобута. Таксама ішла размова пра сітуацыю на мяжы паміж Польшчай і Беларуссю. Ціханоўская выказала падзяку польскаму ўраду за пастаянную падтрымку Беларусі і падкрэсліла важнасць працягвання барацьбы за свабоду і дэмакратыю ў рэгіёне