BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская абмеркавала з заснавальнікам Вікіпедыі праблемы беларускай вікісупольнасці

Падчас форуму ў Давосе Святлана Ціханоўская сустрэлася з заснавальнікам Вікіпедыі Джымі Вэйлзам.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл прадставіла шэраг прапаноў ад беларускай вікісупольнасці, сярод якіх была заклапочанасць адносна ўдзелу беларускіх вікіпедыстаў у міжнародных мерапрыемствах Wikimedia Foundation.

Вэйлз паабяцаў запрасіць беларускіх прадстаўнікоў на канферэнцыю Wikimania, дзе яны змогуць падзяліцца сваім досведам. Дамовіліся таксама аб пашырэнні кантактаў для вырашэння праблем і падтрымкі беларускай Вікіпедыі.

Ціханоўская падняла пытанне аб абмежаванай бачнасці беларускамоўных артыкулаў у пошукавых сістэмах і абмеркавала праблемы бяспекі вікіпедыстаў у час рэпрэсій. Напрыканцы сустрэчы Ціханоўская падзякавала Вэйлзу за падтрымку выкарыстання назвы “Беларусь” замест “Белоруссия” ў Вікіпедыі.