BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская адрэагавала на пагрозу Лукашэнкі адключыць інтэрнэт

Ціханоўская адрэагавала на заву Лукашэнкі наконт адключэння інтэрнэту. “Заява дыктатара пра тое, што ён гатовы адключыць інтэрнэт у выпадку паўстання — знак таго, што ён адчувае сябе вельмі ўразлівым”, — гэтак заявіла Святлана Ціханоўская на панэльнай дыскусіі пра пагрозы Кітая, Расіі, Ірана і Паўночнай Карэі ў рамках 16-га Міжнароднага форуму па бяспецы ў Галіфаксе (Канада). Заблакаваць доступ у інтэрнэт Лукашэнка прыгразіў падчас размовы з выкладчыкамі і студэнтамі ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.

“Нягледзячы на чатырохгадовыя рэпрэсіі, зняволенне людзей у турмы, ён баіцца беларускага народа, баіцца беларусаў”, — сказала дэмакратычная лідарка. Прызначаныя на 26 студзеня прэзідэнцкія выбары яна назвала “цыркам, імітацыяй, рытуалам”.