Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская асудзіла начны ўдар Расеі па Украіне, які прывёў да гібелі сярод мірных жыхароў.

Палітык напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х: “Яшчэ адна жудасная расійская атака на Харкаў забіла семярых мірных жыхароў, уключаючы дзяцей, у іх дамох. Расія працягвае тэрарызаваць Украіну і ўвесь свет. Ціск на Крэмль мае узмацніцца. Перамога Украіны неабходная для міру і бяспекі ў Еўропе”.
Паводле інфармацыі ўкраінскіх СМІ, у ноч на 7 сакавіка РФ нанесла ўдар дзясяткамі балістычных ракет і сотнямі дронаў. Адна з ракет трапіла ў шматпавярховы дом у Кіеўскім раёне Харкава. Паводле апошніх звестак, з-пад завалаў дэблакавалі цела дзевятага загінулага. 9 сакавіка ў горадзе аб’яўлены дзень жалобы.






