Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская падвяла вынікі свайго ўдзелу ў Генасамблеі ААН.

Падчас мерапрыемства яна сустрэлася з кіраўнікамі і міністрамі замежных спраў больш чым 40 краін, лідарамі міжнародных арганізацый і прадстаўнікамі ААН.
“У нас, беларусаў, шмат саюзнікаў па ўсім свеце, — кажа Ціханоўская. — Пра нас з вамі памятаюць, і беларускае пытанне застаецца на парадку дня”.
Кіраўніца АПКБ падкрэсліла, што з’явіліся кантакты з краінамі, якія працягваюць супрацоўнічаць з рэжымам Лукашэнкі і “патэнцыйна маглі б стаць медыятарамі ў вырашэнні палітычнага крызісу ў нашай краіне”.
Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у ЗША ўжо тыдзень.






