BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская: Беларусы ганарацца агульнай спадчынай з Літвой

З Днём дзяржаўнасці павіншавала Літву беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская.

Сёння адзначаецца каранацыя Міндоўга — першага вялікага князя Літоўскага, напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X. — Беларусы ганарацца агульнай спадчынай і глыбока ўдзячныя Літве за сяброўства і падтрымку ў нашай барацьбе за свабоду”.

Як адзначае выданне “Позірк”, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі Літва стала адной з асноўных краін, у якую тысячы беларусаў пераехалі, ратуючыся ад рэпрэсій. У Вільні месціцца Офіс беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай. Беларусы з’яўляюцца другой, паводле колькасці ўладальнікаў дазволу на пражыванне, нацыянальнай групай у Літве, саступаючы толькі ўкраінцам.