BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская: Беларусы падтрымліваюць Украіну

Святлана Ціханоўская выказала падтрымку Украіне, адзначыўшы, што свабоду трэба абараняць у Беларусі, Украіне і ўсім свеце. На сваёй старонцы ў сацыяльных сетках яна заявіла: «Вайна Расеі супраць Украіны — гэта вайна супраць самой свабоды. Гэта вайна супраць каштоўнасцей, якія аб’ядноўваюць нас усіх. Беларусы падтрымліваюць Украіну». Гэтая заява прагучала пасля публічнага канфлікту паміж прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і лідарамі ЗША Дональдам Трампам і Джэй Дзі Вэнсам. Тым часам адміністрацыя Дональда Трампа разглядае магчымасць поўнага скасавання амерыканскай дапамогі Украіне, уключаючы пастаўкі зброі і боепрыпасаў, паведамляе The New York Times. Пры Джо Байдэне ЗША рэгулярна накіроўвалі ваенную дапамогу Кіеву, аднак, паводле Пентагона, у запасе застаецца толькі $3,85 млрд з дазволеных Кангрэсам сродкаў. Крыніцы ў Вашынгтоне паведамляюць, што апошнія пастаўкі зброі, набытыя Украінай у амерыканскіх кампаній, будуць дастаўлены на працягу паўгода. Пасля гэтага еўрапейскім саюзнікам давядзецца самастойна фінансаваць падтрымку Кіева.

Беларускае Радыё Рацыя