Еўрапейскія лідары сабраліся ў Тыране сёння, каб абмеркаваць найбольш надзённыя праблемы кантыненту, уключаючы вайну ва Украіне, міграцыю і канкурэнтаздольнасць.

Тэма саміту — «Новая Еўропа ў новым свеце: адзінства — супрацоўніцтва — сумесныя дзеянні», піша Aсашыэйтэд Прэс.
«Паколькі расейская агрэсіўная вайна супраць Украіны працягваецца, яе наступствы выходзяць далёка за межы Украіны, ствараючы напружанне для нашай бяспекі і выпрабоўваючы нашу калектыўную ўстойлівасць», — напісалі прэм’ер-міністар Албаніі Эдзі Рама і прэзідэнт Еўрапейскага Савета Антонію Кошта ў сваім запрашальным лісце на саміт.
У албанскую сталіцы запрошаны лідары 47 еўрапейскіх краін. Афіцыйны Менск на сустрэчу не запрашалі, але ў ёй возьме ўдзел Святлана Ціханоўская. Яна плануе закрануць тэмы вызвалення палітвязняў, падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай будучыні Беларусі, вяртання Беларусі ў сям’ю еўрапейскіх народаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Ціханоўскай.