
Пад час Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў з кангрэсменамі ЗША. У прыватнасці яна сустрэлася з сенатаркай Джын Шахін, кангрэсменам Джо Вілсанам і кангрэсменам Браянам Фіцпатрыкам, сенатарам, старшынём камітэту па узброеных сілах Роджэрам Вікерам. Пра гэта паведамляе ў Тэлеграме «Парламенцкі канал».
Падчас размоў абмяркоўвалася падтрымка незалежных беларускіх СМІ і грамадзянскай супольнасці. Ціханоўская прапанавала зрабіць выключэнне для беларускіх праграм і аднавіць фінансавую дапамогу. Акрамя таго, былі ўзнятыя пытанні палітвязняў і магчымыя далейшыя крокі для іх вызвалення, а таксама перспектывы прызначэння спецыяльнага пасланніка па Беларусі.
Ціханоўская падзякавала за пастаянную падтрымку і дамовілася аб правядзенні слухання.
Беларускае Радыё Рацыя






