
Лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская на днях наведала Варшаву. Яна пабывала на сімвалічным адкрыцці мурала беларускім палітвязням і на адкрыцці футбольнага турніру ў салідарнасць з палітвязнямі. Таксама адказала на пытанні, як успрымаць беларусам інфармацыю пра магчымыя пагаршэнні ў прыёме імігрантаў, што Кабінет робіць для вызвалення палітвязняў і ці трэба вяртацца зараз у Беларусь. Гаворыць Святлана Ціханоўская:
— Не думаю, што Польшча ўвогуле будзе ўводзіць нейкія абмежаванні для беларусаў. Мы зараз працуем з урадам Польшчы, каб зрабіць гэты дакумент больш зразумелым для беларусаў. Канешне, можа здавацца, што стратэгія не працуе, бо нашыя палітвязні ўсё яшчэ там, што Лукашэнка ўсё яшчэ там. І здаецца, што дыктатура перамагае, але гэта ў інтарэсах усіх краін — дапамагчы беларусам і ўкраінцам зараз, каб мы перамаглі. І рэжым — гэта не тая інстытуцыя, якой трэба верыць.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

На футбольным турніры, дзе сабралася шмат беларусаў і не толькі, многія прасілі Святлану сфатаграфавацца з імі. Людзі задавалі свае пытанні, на каторыя атрымлівалі адказы. Для ўсіх Святлана Ціханоўская была адкрыта.

Беларускае Радыё Рацыя