З 2020 года Еўрапейскі звяз “дэманструе непахісную падтрымку беларускага народа”, заявілі Святлана Ціханоўская і вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль у супольным артыкуле для выдання Euobserver.

На думку палітыкаў, Еўразвязу неабходна выкарыстоўваць у дачыненні да Беларусі “падвойную палітыку”, якая прадугледжвае “ізаляцыю рэжыму” і “падтрымку беларускага народа”. У рамках гэтай палітыкі, гаворыцца ў артыкуле, неабходна зрабіць больш жорсткімі санкцыі, бо “рэжым Лукашэнкі з’яўляецца прамым саўдзельнікам вайны Расіі супраць Украіны, дазваляючы выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для агрэсіі”.
Ціханоўская і Барэль таксама выступаюць за далейшую падтрымку з боку Еўразвязу беларускай грамадзянскай супольнасці, у тым ліку незалежных медыя і праваабаронцаў.






