BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская і Лукашэнка павіншавалі Польшчу з Днём незалежнасці

Святлана Ціханоўская ў сетцы Х павіншавала Польшчу з Днём незалежнасці, які адзначаецца 11 лістапада.

“З Днём незалежнасці, Польшча. Сёння мы святкуем вашу свабоду і наша моцнае сяброўства. Наша агульная гісторыя, агульныя каштоўнасці і любоў да свабоды аб’ядноўваюць нас. Разам мы стаім за свабодную і адзіную Еўропу. Сардэчныя віншаванні з нагоды Дня незалежнасці», – напісала палітык.

Таксама Лукашэнка накіраваў віншаванні народу Польшчы з нагоды Дня незалежнасці, у які выказаў спадзяванне, што за кошт “народнай дыпламатыі” ўдасца нармалізаваць адносіны паміж краінамі. Прыгадаем, што з 2020 года Лукашэнка, не згадваючы кіраўніцтва дзяржаў, якія лічыць “недружалюбнымі”, віншуе з нацыянальнымі святамі народы гэтых краін.