Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэліся на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Тыране. Відэа сустрэчы палітык апублікавала ў X.
“За мір. За свабоду. З прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэзідэнтам Малдовы Маяй Санду – за еўрапейскую, дэмакратычную будучыню. Мы стаім разам. Мы змагаемся разам. Мы пераможам разам», – напісала Ціханоўская.
«Цяпер вельмі важна быць разам з Украінай і падтрымліваць украінскі народ. Спыненне расейскай агрэсіі – наша агульная мэта. Мы працуем над тым, каб Беларусь і Украіна былі свабоднымі – без акупантаў, без дыктатараў, у еўрапейскай сям’і», – заявіла Ціханоўская.