BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская ініцыявала Міжнародны фонд падтрымкі беларускіх палітвязняў

Падтрымка будзе ўключаць у сябе ў тым ліку медычную дапамогу і рэабілітацыю, матэрыяльную і псіхалагічную дапамогу вызваленым палітвязням і асобам, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі.

Прэм’ер-міністар Нарвегіі Юнас Стэрэ падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай сказаў, што Нарвегія ўносіць 10 мільёнаў нарвежскіх крон (850 тысяч еўра) як першы ўнёсак у Міжнародны фонд падтрымкі беларускіх палітвязняў. Распараджацца фондам будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць палітвязням, паведаміла па выніках сустрэчы ў Осла прэсавая служба Ціханоўскай.

З ініцыятывай стварыць такі фонд лідарка беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская выступіла пасля таго як беларускі палітвязень Алесь Бяляцкі быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй міру.