BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская: Ізаляваць трэба Лукашэнку і ягоны рэжым, а не беларусаў

Святлана Ціханоўская пракаментавала планы Камітэта па нацыянальнай бяспецы Літвы па закрыцці яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.

Фота: прэс-служба Ціханоўскай

«Мы разумеем асцярогі службаў бяспекі Літвы, але закрыццё пагранпераходаў для пасажыраў – гэта лячэнне сімптомаў, а не прычын праблемы. Закрыццё ўдарыць найперш па беларусах, якія ў большасці супраць Лукашэнкі і падтрымліваюць Украіну. Не трэба будаваць жалезную заслону. Бо ад ізаляцыі беларусаў выйграюць толькі Лукашэнка і Пуцін. Для многіх беларусаў мяжа з Літвой – гэта адзіная сувязь са свабодным светам. А для некаторых – адзіная магчымасць выратавацца ад рэпрэсій.

Ізаляваць трэба Лукашэнку і ягоны рэжым, а не беларусаў. Абмяжоўваць трэба грузаперавозкі, і ў першую чаргу патокі гандлю падсанкцыйных тавараў. А пасажырскія зносіны неабходна захаваць», – заявіла Ціханоўская.