Вызваленне палітвязняў застаецца адной з найбольш прыярытэтных задач дэмакратычных сіл Беларусі. Пра гэта распавяла кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Святлана Ціханоўская. Палітычная дзяячка пагутарыла на гэтую тэму са спецыяльным пасланнікам ЗША па Беларусі Джонам Коўлам.

Пра вынікі размовы яна распавяла нашаму радыё:
-Па-першае, тое, што ў нас супадаюць мэты – вызваленне ўсіх палітзняволеных з лукашэнкаўскіх турмаў. І там на тым баку таксама разумеюць, што 1300 – гэта не фінальная лічба, што садзяць новых людзей. І другое, што мэта нашмат шырэйшая, чым вызваленне людзей, хоць, канешне, гэта прыярытэт, – гэта спыненне рэпрэсій. Бо там таксама ўсведамляюць, што садзяць новых людзей, толькі ў верасні 77 новых палітвязняў, гэта бясконцы працэс. Спадар Коўл вельмі шмат працуе ў накірунку вызвалення. Мы ж разумеем, што Лукашэнка хоча выгандляваць сабе большых саступак за меншую колькасць людзей. Але ж ёсць інструменты ў руках ЗША¸каб прымусіць выпусціць усіх людзей.
Святлана Ціханоўская адзначыла, што са слоў спецпрадстаўніка, “добрыя навіны можна чакаць да канца году”.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя




