Святлана Ціханоўская заявіла, што дэмсілы будуць працаваць з камандай прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, каб падтрымка беларускіх медыя працягнулася. Аб гэтым беларускі палітык заявіла падчас сённяшняга брыфінгу ў Варшаве.
«Адзін з прыярытэтных напрамкаў падтрымкі беларусаў – гэта падтрымка медыя. Мы заўсёды тлумачым, як важна падтрымліваць нашыя незалежныя медыі, паколькі мы змагаемся з такой вялікай прапагандай у Беларусі і за яе межамі. Вядома, гэта вельмі прыкра, што зараз спынілася падтрымка з боку Злучаных Штатаў Амерыкі, але мы не будзем проста сядзець і чакаць, калі яна размарозіцца і рашэнні будуць прынятыя. Вядома, мы будзем працаваць з камандай новага прэзідэнта, каб тлумачыць, чаму гэтага нельга рабіць», – падкрэсліла яна.
«І вядома ўжо зараз ідуць перамовы з Еўрапейскім звязам і з краінамі асобна, каб павялічыць гэтую падтрымку ў дадзеныя 90 дзён, каб нашыя беларускія медыі не засталіся без магчымасці працаваць і казаць праўду на ўвесь свет», — дадала палітык.