BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская накіроўваецца з візітам у ЗША

Святлана Ціханоўская накіроўваецца з візітам у ЗША. Яна прыме ўдзел у некалькіх форумах.

Фота: офіс Ціханоўскай

“Я накіроўваюся ў ЗША, каб узмацніць падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Пачну з Арызоны на SedonaForum, затым у Далас, каб сустрэцца з міжнароднымі партнёрамі, і, нарэшце, у Вашынгтон», – напісала яна ў Х.

Як паведамлялася раней, праграмай візіту прадугледжаны:

2-3 мая | Форум у Седоне, Арызона, ЗША – удзел у адной з вядучых амерыканскіх пляцовак для абмеркавання міжнароднай палітыкі.
4–5 мая | Далас, Тэхас, ЗША – сустрэчы з міжнароднымі партнёрамі.
6-7 мая | Вашынгтон, ЗША – удзел у сустрэчы лідараў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы (MSC), выступленне ў Інстытуце Гудзона і сустрэчы ў Кангрэсе ЗША.