«Расея нанесла яшчэ адзін масіраваны ракетны і беспілотны ўдар па Украіне. Гэта відавочны акт тэрарызму, накіраваны на грамадзянскае насельніцтва і найважнейшыя аб’екты інфраструктуры. Гэты тэрор павінен быць спынены, а Украіна павінна атрымаць усё неабходнае для перамогі. Беларусы падтрымліваюць Украіну ў яе гераічнай барацьбе за свабоду», – напісала яна ў X.

Нагадаем, раней паведамлялася, што за гэтую ноч і раніцу расейскія войскі ўжылі дроны розных тыпаў, у прыватнасці «шахеды», а таксама крылатыя, балістычныя і аэрабалістычныя ракеты: «цырконы», «іскандэры», «кінжалы». «Усяго каля 120 ракет і 90 дронаў. Сілы СПА знішчылі больш за 140 паветраных цэляў. Мэтай ворага была наша энергетычная інфраструктура па ўсёй Украіне. На жаль, ёсць пашкоджанні аб’ектаў ад трапленняў і падзенні абломкаў », – паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Расея атакавала аб’екты генерацыі і перадачы электраэнергіі па ўсёй Украіне. Аператар сістэмы перадачы тэрмінова ўвёў рэжым экстранных адключэнняў электраэнергіі.





