BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская назвала правакацыяй заяву Лукашэнкі аб украінскіх беспілотніках

Святлана Ціханоўская назвала правакацыяй учорашнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі аб знішчаных украінскіх беспілотніках. На яе думку, гэта спроба адцягнуць сілы Украіны ад важных участкаў на фронце.

«Лукашэнка зноў паказвае, што ён марыянетка Пуціна, спрабуючы адцягнуць сілы Украіны перамяшчэннем войскаў і фальшывымі гісторыямі аб беспілотніках. Гэта чарговая правакацыя. Яму нельга давяраць, ён не прадстаўляе наш народ. Беларусы выступаюць супраць гэтай вайны, і войска не будзе ваяваць з украінцамі», – напісала яна ў X.

Нагадаем, напярэдадні Аляксандр Лукашэнка загадаў узмацніць групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім кірунках. Перад гэтым ён заявіў пра «знішчэнне цэляў» у раёне Касцюковічаў увечары 9 жніўня. Паводле яго слоў, ВСУ парушылі паветраную прастору Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя