BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская падпісала дамову аб супрацы паміж Еўрапарламентам і дэмсіламі Беларусі

Падчас працоўнага візіту на Мальту Святлана Ціханоўская і прэзідэнтка Еўрапейскага парламента Раберта Метсола падпісалі дамову аб супрацоўніцтве паміж Еўрапарламентам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. 

This image has an empty alt attribute; its file name is photo_2024-05-03_10-51-03-1024x648.jpg

Еўрапейскі Парламент упершыню падпісаў дакумент такога кшталту не з афіцыйным урадам, паведамляе прэс-служба дэмакратычнай лідаркі Беларусі.

Дамова сярод іншага дэкларуе развіццё ўмоваў для ажыццяўлення дэмакратычнага транзіту ў Беларусі, у тым ліку праз аказанне дапамогі дэмакратычным сілам і актывістам грамадзянскай супольнасці, праваабаронцам, незалежным СМІ і прафсаюзам Беларусі ў межах праграмы EU4Belarus і праз нарошчванне адукацыйных ініцыятываў і магчымасцяў; а таксама — маніторынг выканання правоў і свабодаў беларусаў за мяжой.

Беларускае Радыё Рацыя