BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская падзякавала ЕЗ за заяву пра палітзняволеных


Святлана Ціханоўская падзякавала Еўразвязу за заяву ў сувязі з вызваленнем некаторых палітычных зняволеных.

У ёй ЕЗ заяўляе, што “прыняў да ведама” дадзеную інфармацыю, заклікаў улады Беларусі даць усім зняволеным адэкватнае медыцынскае абслугоўванне, а таксама вызваліць усіх палітвязняў.

«Мы ўдзячныя Еўразвязу за пастаянную падтрымку народа Беларусі. Кожнае вызваленне – гэта палягчэнне, але яшчэ большая колькасць людзей па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай, а рэпрэсіі працягваюць узмацняцца. Нашая барацьба не скончыцца, пакуль усе палітычныя зняволеныя не будуць вызваленыя, а ў дэмакратычнай Беларусі не будзе адноўленая справядлівасць», — напісала Ціханоўская ў X у адказ на пасаду афіцыйнага прадстаўніка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэра Стана.

Нагадаем, 16 жніўня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 палітвязняў. Ягоная прэс-служба заяўляла ў пятніцу, што дакумент тычыцца 30 зняволеных, у тым ліку 14 жанчын і 16 мужчын. Па стане на вечар 22 жніўня Службе экстранай гуманітарнай дапамогі вядома пра 22 вызваленыя палітычныя зняволеныя.

Беларускае Радыё Рацыя