Святлана Ціханоўская на гэтым тыдні паведаміла літоўскім парламентарыям пра рашэнне пераехаць у Варшаву. Аб гэтым яна праінфармавала іх падчас сустрэчы з групай Сейма «За дэмакратычную Беларусь», піша BNS.

Гэтую інфармацыю агенцтву BNS пацвердзілі два літоўскія парламентарыі з розных фракцый, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы і пажадалі застацца ананімнымі.
Пра рашэнне Ціханоўскай 17 студзеня паведаміла і інфармацыйнае агенцтва AFP, цытуючы чатырох членаў каманды палітыка і крыніцу ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы, якія таксама гаварылі на ўмовах ананімнасці.
Адзін з дэпутатаў літоўскага Сейма паведаміў BNS, што ў Вільні, верагодна, застануцца працаваць некалькі членаў каманды Ціханоўскай.






