BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская павіншавала Санду з перамогай на выбарах

Архіўнае фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Перамогай дэмакратыі і Еўропы назвала дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская вынікі выбараў прэзідэнта Малдовы.

“Віншую вас з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Малдова. Ваша моцнае лідарства вядзе краіну да еўрапейскай будучыні. Народ Беларусі падзяляе тую ж прыхільнасць свабодзе і праву самому вызначаць свой лёс”, — напісала палітык у сваім “Х” (былы “Твітэр”).

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў прайшоў 3 лістапада. Паводле звестак Цэнтральнай выбарчай камісіі Малдовы на 9:30 па мінскім часе, дзейны кіраўнік дзяржавы Майя Санду пасля апрацоўкі 99,86% бюлетэняў набірае 55,41% галасоў, яе апанент Аляксандр Стаяногла — 44,59%. .

Санду ў першым туры 20 кастрычніка набрала 42,49% галасоў, Стаяногла — 25,95%.

У той жа дзень адбылося галасаванне на рэферэндуме за ўнясенне ў Канстытуцыю палажэння пра інтэграцыю краіны ў Еўрапейскі Звяз.

У падтрымку ўступлення Малдовы ў ЕЗ выказалася 50,38% тых, хто прагаласаваў.

Ціханаўская наведвала Малдову 20–21 кастрычніка 2023 года на запрашэнне Санду. У кастрычніку 2022-га ў малдаўскім парламенце была створаная група “За дэмакратычную Беларусь”.

Крыніца: pozirk.online