BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская павітала вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк

Святлана Ціханоўская пракаментавала вызваленне палітычнай зняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, якая выйшла на волю пасля заканчэння тэрміна.

– Я адчуваю велізарную палёгку ад таго, што Паліна Шарэнда-Панасюк нарэшце на волі пасля чатырох з лішнім гадоў пакут, і можа ўз’яднацца са сваёй сям’ёй пасля заканчэння чацвёртага турэмнага тэрміна. Яна страціла здароўе, але не прынцыпы. Мы павінны працягваць змагацца за тых, хто ўсё яшчэ несправядліва знаходзіцца ў турме, – напісала палітык у сацыяльнай сетцы X.

У 2021 годзе Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ў прымяненні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Лукашэнкі. Пасля ёй тройчы дадавалі па году калоніі.