Святлана Ціханоўская пракаментавала ініцыятыву аб стварэнні адзінага падручніка па гісторыі для Беларусі і Расеі. Пра гэта было абвешчана ўчора. На яе думку, тое, што будуць ведаць дзеці аб гісторыі краіны, залежыць найперш ад бацькоў. Ціханоўская падкрэсліла, што беларускія ўлады ўжо не першы раз спрабуюць перапісаць гісторыю для сваіх мэт.

Выкрэсліваў з падручнікаў памятныя даты, адмяняў нацыянальных герояў. Так робіць любая дыктатура: імкнучыся завалодаць мінулым, яна нацэльваецца кантраляваць будучыню. Усё гэта нагадвае часы СССР. Тады таксама забараняліся кнігі, перайначваліся факты. А тыя, хто сумняваўся ў палітыцы партыі, падвяргаліся ціску. Але нават у такіх умовах людзі знаходзілі спосаб даведвацца праўду, дзяліцца ёю адно з адным. Менавіта людзі імкнуліся захаваць гісторыю, зусім не дзяржава», – заявіла яна.
Ціханоўская лічыць стварэнне адзіных падручнікаў яшчэ адным крокам, які змяншае незалежнасць Беларусі.






