BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская пракаментавала сюжэт пра яе на тэлеканале АНТ

У эфіры дзяржаўнага канала АНТ 6 жніўня паказалі кадры аператыўнай здымкі 10 жніўня 2020 года з менскай кватэры Ціханоўскіх. На іх відаць, як начальнік аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) Андрэй Паўлючэнка перадае Святлане Ціханоўскай пакунак.

Канверт для Ціханоўскай. Скрыншот з відэа АНТ.
Канверт для Ціханоўскай. Скрыншот з відэа АНТ

На відэа змесціва яго не відаць, але сам Паўлючэнка кажа, што ў ім грошы. «Люстэрка» папрасіла у Святланы Ціханоўскай пракаментаваць гэтае відэа. Яна сцвярджае, што толькі пасля дэманстрацыі сюжэта вырашыла распячатаць пакунак, які праляжаў у яе без малога пяць гадоў.

Святлана Ціханоўская сцвярджае, што ўсе пяць гадоў пасля выезду з Беларусі не дакраналася да пакунку. У пакеце сапраўды было 15 тысяч еўра новымі купюрамі, паведаміла яна. «Пра гэты злашчасны канверт я не расказвала, таму што мне было сорамна, што ён у мяне апынуўся. Я не хацела да яго нават дакранацца», – сказала Ціханоўская.

Беларускае Радыё Рацыя