Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская на фоне вынясення ў Беларусі смяротнага выраку грамадзяніну Германіі Рыка Крыгеру выступіла з заявай:
«Дыктатар выкарыстоўвае замежнікаў у якасці закладнікаў для шантажу. Для рэжыму чалавечыя жыцці не маюць ніякай каштоўнасці, калі толькі яны не служаць валютай. Вельмі важна змагацца за кожнага чалавека, які апынуўся ў закладніках. Свет павінен усвядоміць сур’ёзную небяспеку, якую прадстаўляе гэты рэжым, і не толькі для беларусаў».







